Wikimedia Commons
У Маскве памёр пісьменнік Эдуард Успенскі, паведамляе «Інтэрфакс».
У апошнія два тыдні пісьменнік не ўставаў з ложка з-за цяжкага захворвання.
Успенскаму было 80 гадоў. Ён аўтар «Дзядзі Фёдара, пса і ката», «Кракадзіла Гены», «Гарантыйных чалавечкаў», «Гісторый пра Веру і Анфісу» і мноства іншых дзіцячых казак.