Беларусь стала асноўным пакупніком расійскай касметыкі. Калі раней галоўным пакупніком была Украіна, на якую яшчэ ў 2013 годзе прыпадала каля траціны паставак, то з 2013 года ў два разы вырас экспарт Расіі ў Беларусь і адначасова ў два разы ўпаў імпарт з яе, паведамляе Расійскі экспартны цэнтр.

На Беларусь прыпадае $145,7 мільёна расійскага касметычнага экспарту, далей ідзе Казахстан ($126,7 мільёна).

Экспарт расійскіх парфумерных і касметычных сродкаў у 2017 годзе дасягнуў $630,6 мільёна. Расейскі экспарт вырас у параўнанні з 2016 годам на 32,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0