Сёння на 91 годзе жыцця памёр беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве Хведар Нюнька.

Па інфармацыі ад дачкі Ніны развітанне будзе ў Еўфрасіннеўскім саборы, што пры могілках Ліпоўка. Пахаванне ў пятніцу на гэтых жа могілках.

Ад ўтварэння 4 лютага 1989 году да 29 верасня 2014 году ён з'яўляўся старшынёй Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы (цяпер Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) 6 красавіка 1928 года.

У 1943 годзе сям’я Нюнькі пераехала ў Вільню, у якой ён у 1948 годзе скончыў расійскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе).

Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным спецыялістам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадска-культурную працу па адраджэнні беларускасці ў Літве.

Пахаванне адбудзецца ў пятніцу ў 13.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0