Палац Валовічаў у Сьвяцку. Час будаўніцтва - 1779 г. фота globus.tut.by

Палац Валовічаў у Сьвяцку. Час будаўніцтва - 1779 г. фота globus.tut.by

Стартавы кошт складае 8 млн даляраў ЗША. Таргі маюць адбыцца 9 сьнежня.

Паводле ўмоваў аўкцыёну будучы інвэстар мусова цягам месяцу пасьля набыцьця падпісаць ахоўныя абавязальніцтвы зь Міністэрствам культуры, а праз тры гады — пачаць гаспадарчую дзейнасьць. Цалкам магчыма, што былы палац Валовічаў ператвораць у гатэль. Такі праект прадугледжвае таксама аднаўленьне і добраўпарадкаваньне старога парку, закладзенага напрыканцы XVIII ст.

Папярэдне помнік архітэктуры канца ХVІІІ ст. ацанілі ў паўтара мільярды рублёў.

Палацава-паркавы комплекс у Сьвяцку Гарадзенскага раёну знаходзіцца ў сьпісе помнікаў рэспубліканскага значэньня. У гэтым рэгіёне ў сьпіс патрапіў таксама Аўгустоўскі канал.

Палац у стылі барока збудаваў італьянскі архітэктар Джузэпе Сака, які зьяўляецца аўтарам іншых будынкаў, створаных у суседняй Горадні ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

За палякамі тут была створаная наркалягічная лякарня, адзіная на той час у Польшчы. Да 2005 году тут месьцілася сухотная лякарня. Апошнія тры гады палац пустуе і паступова разбураецца.

СП, паводле s13.ru

Глядзі таксама:
Пра Сьвяцк на globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0