Фотаздымкі былі зробленыя сёлета, 1 лістапада.
Сама экспазыцыя музэя ня надта багатая, але ж стары будынак кляштару даволі цікавы. У «экскурсіі» па зачыненай частцы музэю нам адмовілі, таму былі адшуканыя іншыя спосабы пранікнуць у зачыненую частку. Там шмат «цікавага». Тры скрыні чалавечых костак і чарапоў у разбураных і занава «адрамантаваных» скляпеньнях — адна зь іх. Але пасьля замены цагляных скляпенчатых перакрыцьцяў на маналітны жалезабэтон кепскай якасьці пайшлі дэфармацыі падмуркаў, якія выклікалі шматлікія трэшчыны па ўсім будынку. Вось вам і рэстаўрацыя.
Зараз музэй зачыняць і невядома, што станецца з будынкам, які налічвае 400‑гадовую гісторыю…