Ангела Меркель заявіла, што не чакае асаблівых вынікаў ад сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца ў суботу, 18 жніўня, каля Берліна, паведамляе Bloomberg.

Па словах Меркель, сустрэча мае працоўны характар.

«Але мы маем справу з такой колькасцю праблем, ад Украіны, Сірыі і да супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, што апраўдана падтрымліваць пастаянны дыялог», — сказала Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0