У Генуі ратавальнікі знайшлі на месцы абвалу моста яшчэ адну машыну з загінулымі — мужам і жонкай з 9-гадовай дачкой. Такім чынам, зараз вядома пра 41 ахвяру, піша італьянскае агенцтва Ansa.

Аўтамабільны мост вышынёй 45 метраў абрынуўся ў італьянскай Генуі днём 14 жніўня падчас навальніцы. Загінулі некалькі дзясяткаў чалавек, якія знаходзіліся ў машынах на мосце і ўнізе, куды ўпалі абломкі. Урад Італіі ўсклалі адказнасць на кампанію, якая займалася абслугоўваннем моста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0