Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні новага кіраўніцтва ўрада і шэрагу міністэрстваў патлумачыў жорсткія кадравыя рашэнні пасля наведвання Аршанскага раёна.

«Калі я прымаў рашэнні ў Оршы, многія або асобныя у грамадстве гэта ўспрынялі як нейкае спантаннае рашэнне. А некаторыя так падумалі, што, можа быць, не варта было за адно мерапрыемства Аршанскага рэгіёна так жорстка крытыкаваць урад. Дык вось я хачу сказаць: справа не толькі ў Оршы. Гэта апошняя кропля, якая перапоўніла чашу цярпення. Галоўнае — у глыбіні. і вы, людзі, недалёкія ад урада (а некаторыя працавалі ў гэтых пасадах, хай не на першых ролях), разумееце, што не можа быць ніякіх рознагалоссяў і розначытанняў у правядзенні курса развіцця нашай краіны»,— заявіў беларускі лідар.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі ўзяты пэўны курс. «У адпаведнасці з канстытуцыяй краіны прэзідэнт у сваёй перадвыбарнай праграме апавяшчае гэты курс. І людзі зыходзячы з гэтага галасуюць. І нікому не дазволена падманваць людзей», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«А ў нас ва ўрадзе, не буду называць прозвішчы, было так: давайце мы вось курс гэты заявім, а потым будзем праводзіць іншы курс (у іншых жа краінах так робіцца). Так у мяне ніколі не было і не будзе! Тое, што мы людзям абяцалі, а ўрад быў створаны менавіта пад гэты курс, той курс павінен і праводзіцца. і галоўнае ў нашай палітыцы — народ. Гэта ніякі не папулізм. Я заўсёды гэта казаў і кажу. У адваротным выпадку нам у гэтай краіне рабіць няма чаго. Людзі — гэта галоўнае», - заявіў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?