Аляксандр Лукашэнка сёння ў час кадравых назначэнняў ва ўрад адказаў на крытычныя заўвагі ў СМІ і інтэрнэце.

«Я абяцаў адрэагаваць на некаторыя заўвагі нашага грамадства ў СМІ, інтэрнэце. Бяру негатыў. Я ўжо казаў, што 90% насельніцтва абсалютна адэкватна падтрымліваюць гэтыя рашэнні. Але я бяру негатыў, які там прагучаў. Асабліва ў інтэрнэце, ведаю, хто гэта піша. Вядома, гэта тыя, якія, можа быць, за гэтага прэзідэнта і не галасавалі. Але тым не менш гэта частка нашага грамадства. Гэта грамадзяне Беларусі. І не грамадзяне, асабліва расіяне і ўкраінцы. Таму я адсачыў разам з прэс-службай ўсю гэтую інфармацыю. І коратка хачу адказаць», — сказаў ён.

Пра «разнос» ураду

«Некаторыя кажуць, вось, прэзідэнт зладзіў разнос. Нейкая паказальная лупцоўка, кадравыя чысткі. Ніякія разносы, ніякія чысткі прэзідэнту нявыгадныя. Бо ўрад фармуе прэзідэнт. Так, ён кансультуецца, вывучае гэтыя кандыдатуры з грамадскімі арганізацыямі … Але ўказ падпісвае прэзідэнт па прызначэнні членаў урада. І што, вы хочаце сказаць, што я прызначыў гэтых членаў урада для таго, каб разнос зладзіць? Гэта значыць самому сабе. Таму прэзідэнту ну ніяк не выгадна мець такі ўрад, якому трэба ладзіць разнос», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Але калі ўрад, прызначаны прэзідэнтам, не тое што не праводзіць той курс, які пазначаны, які народам выпакутаваны і падтрыманы гэтым урадам публічна, ды яшчэ не выконвае рашэнні прэзідэнта …. Якая павінна быць мая рэакцыя? Я што, павінен з боку глядзець?» - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

«У нас ёсць прыклады недалёка, калі ўсе глядзяць з боку і нічога не робяць. І вы ведаеце, якая рэакцыя народа», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра «папулізм»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя намякаюць на выбары і кажуць пра тое, што прынятыя рашэнні - гэта папулізм. «Я калі прачытаў, сам падумаў, а калі ў нас выбары прэзідэнцкія … Аказваецца, у нас у 2020-м годзе толькі тэрмін. Гэта яшчэ паўтэрміна. Які папулізм пад выбары? Гэта камусьці хочацца, каб выбары былі заўтра ці паслязаўтра. Але я ўжо на гэтае пытанне адказваў.

Выбары прэзідэнцкія мы правядзем строга па канстытуцыі нашай краіны. У нас няма ніякай неабходнасці сёння ці заўтра наступных прэзідэнцкіх выбараў і пад гэта развіваць нейкі папулізм. Дурасць несусветная! « - падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?