president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, каментуючы кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе, паведамляе яго прэс-служба.

Па яго словах, не з падачы МВФ, а «з падачы дзеячаў ва ўрадзе» пачалі гучаць прапановы аб тым, каб імгненна падняць да 100% аплату насельніцтвам паслуг ЖКГ, прыватызаваць усю дзяржаўную ўласнасць.

«Што б мы атрымалі? Мінімум — незадаволенасць народа і неплацяжы. Людзі не змаглі б аплаціць той узровень камунальных паслуг, які быў бы прад'яўлены. Таму выразна быў дадзены мною адказ на гэтае пытанне ў ходзе яшчэ перадвыбарнай кампаніі: па меры росту заработнай платы мы будзем паволі павялічваць плату за камунальныя паслугі з боку насельніцтва. І дамовіліся — $ 5 штогод. Не, гэтага мала, і пачынаецца цяганіна на ўвесь свет. Так вяліся перамовы з МВФ. Прэзідэнт ставіць адну задачу, а тут ізноў спрабуюць праціснуць ва ўрадзе, ды і Нацыянальным банку, не мыццём, так катаннем гэтую так званую ліберальную пазіцыю, бязмозглую пазіцыю», - адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0