Футбольная нацыянальная ліга — другі па ўзроўні турнір у Расіі. У ім выступае каманда «Ніжні Ноўгарад», у складзе якой гуляе ўкраінскі абаронца Віталь Фёдараў.

Перад кожным матчам спаборніцтваў гучыць гімн Расіі. Перад пачаткам чарговай сустрэчы «Ніжні Ноўгарад» — «Сочы» падчас выканання гімна Расіі, усе гульцы павярнуліся да сцяга, але Фёдараў працягнуў дэманстратыўна стаяць тварам да трыбунаў.

Такія паводзіны ўкраінца выклікалі шаленства футбольных заўзятараў. Самыя залайканыя каментары на спартыўным сайце Sports.ru (між іншым, даволі ліберальны рэсурс):

  • «Тады прэч з Расіі. Як працаваць тут, і бабкі атрымліваць ад расейцаў, так укры самыя першыя на заробкі. Няхай у сябе ў хаверле на сала зарабляе ці ў Польшчы»,
  • «Гэта ўсё паказуха, хочаш выказаць сваю пазіцыю, едзь з Расіі і не працуй тут! Ад гімна ён адвярнуўся, а ад рублёў не))))»,
  • «Як яму цяжка напэўна гуляць у краіне-агрэсары, напэўна, адчувае сябе Штырліцам»,
  • «А ад грошай з надпісам «Банк Расіі» ён таксама адварочваецца пры палучцы? Ну такая клаунада ў мазгах у чалавека. Самасційнасць галаўнога мозгу».

На ўкраінскім аналагу сайта, Ua.tribuna.com, настрой каментатараў іншы:

  • «Ну дык не ехаў бы да хрукогаваў, тю»
  • «Трэба прызнаць, што гэта вельмі смелы ўчынак. Зараз галоўнае ўтрымацца ад напору раз'юшаных маскавітаў і не прасіць прабачэння ні перад кім»,
  • «Зноў падарвала запарэбрыю. Смуроду будзе… А чувака выганяць заўтра».

30-гадовы Фёдараў — выхаванец кіеўскага «Дынама». На радзіме ён таксама выступаў за «Гаверлу», «Алімпік» і «Крыўбас». У Расіі ён гуляў за пермскі «Амкар» (2008-2011).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?