Ігар Ісачанка (справа)

Ігар Ісачанка (справа)

«Больш за ўсё заўваг кіраўніком дзяржавы было дадзена менавіта па прамысловых прадпрыемствах. Праблема ў тым, што кіраўнікі мала ўвагі надаюць культуры вытворчасці, навядзенні парадку на тэрыторыі, што немалаважна. Але, вядома, перш за ўсё эканоміка», — сказаў Ігар Ісачанка.

Ён адзначыў, што акрамя мер жорсткага кіравання і кантролю прадпрымаюцца дзеянні, якія мусяць дапамагчы развіццю эканамічнага сектара рэгіёну.

«Для гэтага ёсць інавацыйны фонд, па ім вылучаныя даволі вялікія сродкі, каля 48 млн рублёў толькі на інструментальны завод. Я цяпер акурат паглыбляюся ў пытанні, звязаныя з закупкай імпартнага абсталявання, якому няма аналагаў у Беларусі, а таксама з вырабам і закупкай абсталявання на айчынных прадпрыемствах», — дадаў старшыня райвыканкама.

Як паведамлялася раней, у чэрвені 2018 года быў падпісаны ўказ аб унясенні завода ў інавацыйную праграму. Фінансаванне ўжо пачалося, да канца года плануецца закупіць каля 20 адзінак металарэзнага абсталявання беларускай і замежнай вытворчасцей.

Акрамя таго, Ігар Ісачэнка адзначыў у размове з карэспандэнтам Белта, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні 4 млн рублёў для рамонтных прац на Аршанскім інструментальным заводзе, у тым ліку на праблемным даху аднаго з цэхаў. За гэтую працу ўжо ўзяўся будаўнічы трэст №18, пазней далучацца і іншыя арганізацыі.

На думку кіраўніка раёна, каб стабілізаваць сітуацыю і даць рэгіёну штуршок для развіцця, неабходная добрасумленная праца ўсіх аршанцаў, правільныя кіраўнічыя рашэнні, у тым ліку кіраўнікоў прадпрыемстваў, развіццё інвестыцыйнай дзейнасці, «каб можна было папоўніць бюджэт і накіроўваць яго ў далейшым на развіццё як сацыяльнай сферы, так і інфраструктуры».

«Патэнцыял Аршанскага раёна даволі вялікі і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці. Галоўнае пытанне — эканоміка. А гэта сума ўсяго: заказы прадпрыемстваў; новыя станкі і абсталяванне, якое будзе вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную ў Беларусі і за мяжой; служба маркетынгу і збыту. Кожны кірунак павінен быць адпрацаваны», — сказаў на заканчэнне Ігар Ісачанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?