Кірсана Ілюмжынава шпіталізавалі з страсеньнем мазгоў у адну з элітных лякарняў Масквы.

ДТЗ адбылася ў 11.10 па маскоўскім часе на перасячэньні Рублёва-Усьпенскай і Падушкінскай шашы. Аўто прэзыдэнта Калмыкіі сутыкнулася зь іншым легкавіком, якім кіравала 21-гадовая дзяўчына. У выніку сутыкненьня Кірсан Ілюмжынаў атрымаў страсеньне мазгоў, драпіны галавы, расьцяжэньне цягліцаў шыі і быў шпіталізаваны. Жыхарка падмаскоўнага Адзінцова атрымала траўму рукі. Сьледзтва высьвятляе акалічнасьці здарэньня.

Паводле Newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0