Кніга беларускага паэта Алеся Разанава «Паляванне ў райскай даліне» выдадзена на літоўскай мове. Яе прэзентацыя адбылася 12 лістапада ў пасольстве Літвы ў Мінску.

На вечарыне былі таксама прадстаўлены перакладзены на літоўскую мову зборнік сучаснай беларускай паэзіі «Святло ў вокнах», дзіцячая кніга Бірутэ Ёнушкайтэ «Вусатая гісторыя Левука» і беларуска‑літоўска‑польскі альманах «Словы і фарбы».

Адкрываючы вечарыну, пасол Літвы Эдмінас Багдонас нагадаў, што беларуская мова была «канцылярскай мовай Вялікага княства Літоўскага і шырока выкарыстоўвалася ў нашых краях».

«Для нас, літоўцаў, беларуская мова была і з’яўляецца вельмі блізкай мовай, — сказаў дыпламат. — На мой погляд, важна, што беларуская мова, як адна са славянскіх моў, больш за ўсё набыла літоўскі характар. Гэта толькі падкрэслівае блізкасць і падабенства нашых народаў, а таксама наш абавязак захоўваць блізкасць нашых культур».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?