Расійскія выданні пачалі рэагаваць на прызначэнне новага ўрада ў Беларусі. Большасць публікацый на гэтую тэму напісана ў нейтральных ці нават крыху пазітыўных тонах. Расійскія медыя ўпэўненыя, што адна з прычын адстаўкі папярэдняга ўрада — пагаршэнне адносін з Масквой, а новы прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас — рацыянальны перамоўшчык, які зможа знайсці агульную мову з Расіяй.

Напрыклад, РІА Новості піша, што ў чыноўніка склаліся адносіны з Крамлём: у 2015-м яго нават узнагародзілі расійскім ордэнам Дружбы за ўдзел у падрыхтоўцы дамовы аб ЕўрАзЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0