Амерыканская Нацыянальная акадэмія навук 20 жніўня апублікавала работу даследчыкаў з Гавайскіх выспаў і навукоўцаў НАСА, у якой канчаткова пацвярджаецца існаванне вады на Месяцы. 

Для даследавання выкарыстоўваліся звесткі са спектрометра «М3», які дазваляе выяўляць мінеральны склад паверхні спадарожніка. 

«Большая частка вадзянога лёду ляжыць у ценю кратэраў каля полюсаў, дзе самыя цёплыя тэмературы ніколі не дасягаюць -250 градусаў па Фарэнгейце (-121 па Цэльсіі — Рэд.). Праз вельмі малы нахіл восі кручэння сонечнае святло ніколі не бывае ў гэтых рэгіёнах», — гаворыцца ў рабоце. 

Колерам на мапе абазначаныя кратэры, у якіх знойдзены лёд

Колерам на мапе абазначаныя кратэры, у якіх знойдзены лёд

Папярэднія работы ўскосна знаходзілі магчымыя прыкметы льду на паўнёвым полюсе Месяца, але гэта магло быць патлумачана і іншымі з'явамі, цяпер жа ў гэтым пытанні пастаўлена кропка. 

На гэты момант навукоўцы бачаць перад сабой задачу высветліць прыкладную колькасць гэтага лёду: у дастатковым аб'ёме ён мог бы быць выкарыстаным будучымі экспедыцыямі на Месяц, бо такі лёд здабыць прасцей, чым меркаваную ваду пад паверхняй. 

Таксама навукоўцы зоймуцца пошукам адказу на пытанне, як той лёд трапіў на спадарожнік. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0