Алег Сянцоў. Фота: Wikimedia Commons.

Алег Сянцоў. Фота: Wikimedia Commons.

Абмен украінскага рэжысёра Алега Сянцова на расійскіх зняволеных, якiя ўтрымлiваюцца ва Украіне, немагчымы, заявіла ўпаўнаважаная па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова.

Паводле яе слоў, гэта звязана з тым, што Сянцоў мае фактычна 2 грамадзянствы.

«Паводле ўкраінскай Канстытуцыі, іх грамадзяне не могуць выдавацца Расіі — гэтак жа, як і ў нас грамадзяне не выдаюцца на іншую тэрыторыю. Таму тут трэба шукаць нейкую новую прававую форму», — кажа Маскалькова.

Алег Сянцоў, прысуджаны да 20 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў тэрарызме, галадае ўжо 100 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?