Брэсцкі мастак Ілля Дудараў стварыў 18-сантыметровую араматычную свечку ў форме бюста Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Tut.by.

«Прэзідэнцкая» араматычная свечка стала працягам творчага праекта, якому майстар прысвячае ўвесь свой вольны час: некалькі месяцаў таму Ілля Дудараў вырашыў зрабіць калекцыю бюстаў Аляксандра Лукашэнкі.

— Я хацеў іх пасля падарыць нашым чыноўнікам, у якасці стымулятара працаздольнасці. Там у яго суровы погляд. На бюст глядзіш — і адразу хочацца працаваць, — смяецца аўтар работ.

Цяпер у калекцыі мастака — каля 10 гіпсавых бюстаў прэзідэнта вышынёй 18 сантыметраў.

Для вырабу «прэзідэнцкай» свечкі майстар выкарыстаў тую ж сіліконавую форму, што і для гіпсавых бюстаў. Таму выраб атрымаўся такой самай формы і памеру, але з араматызатарамі. Парафінавы бюст пахне абрыкосам і імбірам.

— Свечка смачна пахне. Адразу пачынаеш любіць Беларусь, — смяецца аўтар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?