Праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі ёсць, але яны не назапашваюцца, а таксама не з'яўляецца новых. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Сочы на перамовах з Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

«Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Але я б не сказаў, што ў нас назапашваюцца праблемы. У нас праблемы ёсць, якія вырашаюцца хутка або доўга не вырашаюцца. Але новыя праблемы, на шчасце, не з'яўляюцца, як я прааналізаваў, за апошні час. Тым не менш гэтыя праблемы без нас ніхто не вырашыць. і некаторыя праблемы і не нашы даводзіцца вырашаць, як у нас часта з вамі бывае. Таму сапраўды ёсць пра што пагаварыць. і я буду рады, калі вы папоўніце мае веды ў плане міжнародных адносін, вашых сустрэч, вашых уражанняў і сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэнне «прыехаць, трохі адцягнуцца ад жыццёвых прэзідэнцкіх праблем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0