У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці за суткі затрымалі 7 збіральнікаў журавін з Украіны, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Увечары 20 жніўня ў Столінскім раёне пінскія памежнікі за парушэнне дзяржаўнай мяжы затрымалі двух невядомых без дакументаў. Правапарушальнікі заявілі, што з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, а парушыць закон маладыя людзі вырашылі дзеля збору ягад і грыбоў у беларускім памежжы.

На наступны дзень каля 8 раніцы памежнікі выявілі яшчэ 5 парушальнікаў мяжы, іх суайчыннікаў, якія з аналагічнай мэтай адправіліся на беларускую тэрыторыю без дакументаў.

У дачыненні да ўсіх замежнікаў распачалі адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КаАП Беларусі (незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правіл знаходжання). Да моманту высвятлення асобы затрыманыя будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Пінскага пагранічнага атрада. Ім пагражаюць штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну на тэрмін да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0