Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №348 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Аляксандр Паутаў вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда з наступным паведамленнем аб гэтым Савету Рэспублікі і прызначаны суддзёй і старшынёй эканамічнага суда горада Мінска. Замест яго ў склад Прэзідыума Вярхоўнага суда уключаны суддзя Анатоль Гарноўскі.

На новы пяцігадовы тэрмін старшынёй эканамічнага суда Віцебскай вобласці прызначаны Алег Кіенка, старшынёй Гомельскага абласнога суда - Сяргей Шаўцоў, намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда - Генадзь Клешчанок.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?