Ада Райчонак падчас мастацкага пленэру ў Бычках.

Ада Райчонак падчас мастацкага пленэру ў Бычках.

Фільм Уладзімера Коласа пра Аду Райчонак перамог на францускім кінафэсьце «Escales Documentaіre».

Дакумэнтальны фільм “Галерэя Ады”, зьняты ў 2007 г. тэлеканалам «Белсат» у супрацы з польскаю кінастудыяй «Everest», атрымаў галоўную ўзнагароду на VІІІ Міжнародным фэстывалі крэатыўных дакумэнтальных фільмаў «Escales Documentaіre» у францускім горадзе Ля-Рашэль.

У афіцыйным камюніке журы фэстывалю наступным чынам тлумачыць, чаму «Галерэя Ады» заслугоўвае на гэтую прэстыжную ўзнагароду: «...

за здольнасьць аўтара паказаць чалавечнасьць герояў, за сілу супраціву ў грамадзтве, якое знаходзіцца ў бядзе, за сьвята мастацтва і надзею
— журы адзінагалосна аддае Ўзнагароду «Escales Documentaіre» фільму Ўладзіміра Коласа «Галерэя Ады».

Фэстываль «Escales Documentaіre» у Ля-Рашэлі праводзіцца штогод як культурніцкі фэст. У ім удзельнічаюць дзесяткі фільмаў з усяго сьвету. Пасьля адбору для ўдзелу ў фінальным конкурсе застаецца 10—15 фільмаў. «Галерэя Ады» была адзінаю беларускаю стужкаю на сёлетнім фэстывалі.

Былая настаўніца, а сёньня пэнсіянэрка Ада Райчонак жыве ў мястэчку Германавічы на Віцебшчыне. Яна кожнае лета ладзіць мастацкія пленэры, прысьвечаныя памяці свайго заўчасна памерлага сына. Сьвет мастацтва і сьвет беларускай вёскі то ўваходзяць у канфрантацыю, то выяўляюць узаемную прыязнасьць. Фільм фіксуе спэцыфічныя адносіны, якія нараджаюцца падчас пленэру паміж мастакамі ды жыхарамі вёскі, што робяцца мадэлямі для мастакоў

Паўтара месяцу таму фільм «Галерэя Ады» на тэлефэстывалі «Залаты бубен» у Ханты-Мансійску (Расея) стаў ляўрэатам у катэгорыі «Нацыянальны характар», а 24 кастрычніка заняў першае месца ў катэгорыі “Найлепшы рэгіянальны нізкабюджэтны дакумэнтальны фільм” на конкурсе «Europa Prіx» у Бэрліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?