У 2016 годзе Аляксандр паспрабаваў сабраць на фільм грошы праз краўдфандынг, і зноў няўдача: на Талацэ не сабралі нават паловы з неабходных 6 тысяч даляраў.

Аднак цяпер стала вядома, што рэжысёр не закінуў гэтай справы: з дапамогай крэдыту, пазыкаў у сяброў і знаёмых ён змог дарабіць стужку. Нядаўна яе агучылі і цяпер плануюць прадставіць шырокай аўдыторыі ў кінатэатрах.

Цікава, што за гэтыя амаль 8 год у стужцы паўдзельнічалі тры склады акцёраў. У фінальнай 45-хвіліннай версіі граюць акцёры РТБД: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі.

У гэты момант рэжысёр завяршае апошнія дамоўленасці з мінскімі і іншымі кінатэатрамі: ён абяцае, што на наступным тыдні стане вядома, дзе і калі можна будзе пабачыць «Народных мсціўцаў».

«Я б хацеў, каб людзі падтрымалі гэты пракат нагамі, бо толькі так мы можам паказаць чыноўнікам, пракатчыкам і фільммэйкерам, што кіно па-беларуску запатрабаванае. Усе яны думаюць, што паказваць беларускамоўнае кіно нявыгадна камерцыйна, давайце дакажам, што гэта не так. Пакажам, што беларуская мова — гэта не абмежаванне, а магчымасць, не проста так жа яе ў якасці роднай падчас перапісу пазначае большая частка насельніцтва. Беларускамоўнага ігравога кіно не было ў вялікім кінапракаце 25 год. Задумайцеся над гэтай лічбай…. А між іншым, кіно — гэта асноўная і самая даступная забава для большасці нашых людзей. І гэта моцны інструмент пашырэння ўжывання беларускай мовы…», — заклікае Аляксандр і плануе, што яго кіно пабачыць мінімум 30 тысяч беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?