Дакумент Дзярждэпартамента ЗША аб першым пакеце новых санкцый супраць Расіі апублікаваны ў Федэральным рэгістры ЗША. Новыя санкцыі пачнуць дзейнічаць 27 жніўня.

Новыя санкцыі забараняюць:

  • аказваць Расіі знешнюю дапамогу, за выключэннем гуманітарнай, а таксама паставак харчавання і прадуктаў сельскай гаспадаркі,
  • прадаваць Расіі зброю і фінансаваць такія здзелкі,
  • крэдытаваць Расію з боку дзяржаўных структур ЗША,
  • экспартаваць у Расію тавары і тэхналогіі падвойнага прызначэння.

Санкцыі ўведзеныя за ўжыванне Расіяй хімічнай зброі падчас замаху на былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў брытанскім Солсберы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0