Вашынгтон не будзе ўмешвацца ў перамовы адносна абмену тэрыторыяй паміж Сербіяй і Косава. Пра гэта заявіў дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан на прэс-канферэнцыі ў Кіеве пасля перамоў з украінскім кіраўніцтвам, перадае карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».
«Калі два бакі змогуць дамовіцца, мы не выключаем тэрытарыяльныя папраўкі. Мы не будзем перашкаджаць рашэнню, і не думаю, што ў Еўропе нехта будзе. Калі два бакі змогуць дасягнуць прымальнага для іх рашэння, мы яго падтрымаем», — сказаў Болтан.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у мінулым месяцы прапанаваў падзяліць Косава, якое абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў 2008 годзе.