Са студзеня 2017 па студзень 2018 года 2 супрацоўнікі ветэрынарнай службы ў Бабруйску сістэматычна прымалі грошы за допуск да продажу на рынку мяса і мясной прадукцыі, якія не прайшлі санітарную экспертызу, паведамляе Следчы камітэт.

Высветлена больш за 100 фактаў атрымання хабараў на суму каля 1,8 тысячы рублёў.

Маёмасць абвінавачаных арыштавалі. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0