Пуцін і Лукашэнка на перамовах у Сочы 22 жніўня дамовіліся пра новую сустрэчу ў найбліжэйшы час з удзелам міністраў дзвюх краін. Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Фота: прэс-служба Крамля.

Фота: прэс-служба Крамля.

«Самае важнае было тое, што мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, што літаральна ў найбліжэйшыя некалькі дзён мы знойдзем магчымасць у сваіх графіках (асабліва ў яго, паколькі я тут узяў паўзу невялікую, мне прасцей). У яго вельмі напружаны графік. Гэта сапраўды так, вы гэта бачыце. І ён цяпер будзе ў Сібіры працяглы час. А пасля вось гэтых візітаў у рэгіёны Расіі мы сустрэнемся ў шырокім фармаце. І гэта была яго прапанова — Уладзіміра Пуціна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0