Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год зменены. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.

Базавы сцэнар прадугледжвае рост ВУП на 2,1%, мэтавы — на 4%. Раней планавалася 2,8% і 4,1% адпаведна.

«За апошнія паўмесяца адбыліся істотныя змены знешніх параметраў, міжнародныя арганізацыі знізілі тэмпы росту сусветнага ВУП, нашы расійскія калегі з Мінэканамразвіцця ўдакладнілі прагноз Расіі на 2019 год», — патлумачыў Круты.

Ён адзначыў, што цана на нафту па мэтавым сцэнары закладзена на ўзроўні $65 за бараль замест ранейшых $70.

Круты запэўніў, што пралічаныя негатыўныя наступствы правядзення Расіяй падатковага манеўру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0