Адзін матч 12‑гу туру чэмпіянату Італіі быў згуляны ў чацьвер.

«Ювэнтус» ў Турыне разграміў «Джэноа» — 4:1.


Вінчэнца Яквінта адгрузіў два мячы ў вароты БАТЭ 30 верасьня,
Фота juventus.com

У турынцаў вызначыліся Здэнек Грыгера (6‑я хвіліна), Амауры (26), Вінчэнца Яквінта (85). На другой дадзенай хвіліне матчу Папастатопулас з «Джэноа» патрапіў у свае вароты.

Дарэчы, Яквінта забіў гол ужо празь хвіліну пасьля таго, як зьявіўся на полі.

«Б’янканэры» выступалі ў наступным складзе:

Манінгер, Грыгера, Леграталье, Кьяліні, Малінара, Марк’ёні, (Камаранэзі, 69), Сісока, Цьягу, Недвед, Амауры (Яквінта, 84), Дэль П’ера (Джавінка, 88).

Атрымаўшы перамогу «Старая Сыньёра» выйшла на першае месца. Зараз у «Ювэ» столькі ж балаў, колькі і ў «Інтэра» (24), але ўсе астатнія матчы тура будуць згуляныя ў суботу і нядзелю.

Прыкладам, «Інтэр» гуляе на Сыцыліі з «Палерма», «Мілян», што мае 23 пункты — дома з «К’ева», «Напалі» — у якога таксама 23 балы — з «Атлянтай».

Нагадаем, што матч Ювэнтус — БАТЭ пройдзе 10 сьнежня ў Турыне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?