Пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, злачынца скраў з касы аддзяленьня філіялу «Беларусбанку» амаль 1 800 даляраў ЗША, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў пры УУС Менаблвыканкаму.
У Менску, ля станцыі мэтро «Ўсход» быў затрыманы падазраваны ў зьдзяйсьненьні злачынства — жыхар Заслаўя 1973 году нараджэньня. Яго раней ужо судзілі за рабаўніцтва, крадзёж, наўмыснае псаваньне маёмасьці, падробку дакумэнтаў.
0
0
0
0
0
0