Шэф‑рэдактар газеты «Новы час» Аляксей Кароль узнагароджаны прэміяй імя Найта за якасную журналістыку ў цяжкіх умовах. Цырымонія адбылася 12 лістапада ў Вашынгтоне.

Як паведаміў БелаПАН А.Кароль, 13 лістапада прайшла дзелавая сустрэча лаўрэатаў ў Радзе дырэктараў Міжнароднага цэнтра журналістаў з удзелам больш як 300 журналістаў з уплывовых амерыканскіх агенцтваў навін, газет і тэлевізійных сетак, больш за 50 прадстаўнікоў замежных выданняў. На вечарыне прысутнічаў таксама часовы павераны па справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?