Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны арыштаваны на 30 сутак. 25 жніўня Навальнага затрымалі ў Маскве супрацоўнікі АМАПу, пасля чаго палітык быў дастаўлены ў траўмапункт з падазрэннем на пералом пальца. Праз пару гадзін яго вярнулі ў АУС.

Падставай для арышту Навальнага стала студзеньская «забастоўка выбаршчыкаў». 28 студзеня ў многіх гарадах Расіі прайшлі мітынгі ў падтрымку абвешчанай Навальным «забастоўкі выбаршчыкаў». Самога палітыка затрымалі на акцыі ў Маскве, якая не была ўзгоднена гарадскімі ўладамі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі без складання пратакола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0