Сёньня раніцай пасьля працяглай хваробы памёр дасьледчык літаратуры ХІХ ст. Генадзь Кісялёў.

Пра гэта ў сваім LJ паведаміла annahonda

Літаратуразнаўцу, дасьледчыку ХІХ ст. было 77 гадоў.

Генадзь Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 г. у Каломне (Маскоўcкая вобласьць), скончыў Маскоўскі гісторыка-археаграфічны інстытут, у 1953-1956, 1960-1971 гг. працаваў у архівах Вільні.

З 1971 г. працаваў у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук. Дасьледаваў літаратуру і нацыянальны рух ХІХ ст., жыцьцё і творчасьць Каліноўскага, Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Вярыгі-Дарэўскага, а таксама Коласа і Купалы.

Дзякуючы яму «Энэіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» страцілі сваю ананімнасьць. «Ён быў з рэдкай сёньня пароды — прыстойных людзей», — піша Annahonda.

У яго засталіся жонка Яніна Міхайлаўна, дочкі Лія і Натальля і ўнук Ян.

Разьвітаньне з Генадзем Кісялёвым і яго пахаваньне адбудуцца 17 лістапада.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?