Супрацоўнікі мясцовай фірмы дамагліся зьнішчэньня ўзятых у іх адбіткаў пальцаў.

Двое жыхароў Гомеля, у якіх узялі адбіткі пальцаў, даведаўшыся, што справа гэта добраахвотная, напісалі заявы ў РУУС. Кіраваліся яны законам пра дзяржаўную дактыляскапічую рэгістрацыю, які, у выпадку адпаведнага звароту грамадзянаў, прадугледжвае зьнішчэньне вынікаў рэгістрацыі цягам месяцу.

Сёньня жыхары Гомелю, якія наважыліся на гэтую справу, атрымалі афіцыйныя паведамленьні з РУУС пра зьнішчэньне іх адбіткаў пальцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?