Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 14 лістапада ўзбудзіў крымінальную справу адносна службовых асоб органаў пракуратуры па факту злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе Генеральнай пракуратуры Беларусі.

У іх дзеяннях ёсць склад злачынства, прадугледжаны ч. 2 арт. 424 (злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі). Расследаваннем крымінальнай справы займаецца Генеральная пракуратура Беларусі.

(Гэта караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад двух да шасьці гадоў са штрафам ці без і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасадыф ці займацца пэўнай дзейнасьцю).

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці мер, што прымаюцца ў барацьбе з карупцыяй, даручыў генеральнаму пракурору ўнесці прадстаўленне аб вызваленні ад займаемых пасад намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў узбудзіць у адносінах да іх крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?