Вясёлая кампанія – леў Алекс, зебра Марці, жыраф Мэлман і бегемоціха Глорыя вырашаюць вярнуцца ў Нью-Ёрскі заапарк. Але самалёт, кіраваны шальной хеўрай пінгвінаў, церпіць аварыю ў афрыканскім запаведніку. Алекс знаходзіць сваіх бацькоў – і ўцягнуты ў хітрыя львіныя інтрыгі…

Безнадзейна закаханы жыраф-іпахондрык, легкадумная бегемоціха, леў, які неабачліва лічыць харэаграфічныя па баявымі прыёмамі дый гаваркая зебра вядуць рэй – і наладжваюць асабістае жыцьцё. Камэдыя ўскладняецца душаразьдзіральнай мэлядрамай – і нават галоўны драпежны пінгвін трапляе ў зьдзеклівую амурную пастку.

Але роля пінгвінаў застаецца нязьменнай – прыдуркавата-энэргічнай, вынаходліваю і радаснай.

Героі не губляюць дасьціпнай формы і сыплюць новымі жартамі. Дадаюцца і пэрсанажы – гангстэрскі прафсаюз малпаў, які ня грэбуе гнюсным шантажом; сухапутная пражэрлівая акула (ганарова спачылая ў жарале вулкана).

Але самай галоўнай нягодніцаю карціны становіцца знаёмая баявая бабулька, якая ўзначальвае статак заблукалых нью-ёркцаў. Гэтая дама шаноўных гадоў лупіць зьвяроў (пад музыку з вэстэрнаў), пазіруе з паходняй (як статуя Свабоды) – і марыць падсілкавацца ільвяцінкай. З улікам зьвярынага сяброўства – мара невыканальная.

Маляваныя жывёлкі і іхнія ворагі, якія сьпяваюць, таньчаць і ад душы валяюць дурня – добры і легкадумны лек ад восеньскае хандры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру