Навукова-даследчы і вытворчы цэнтр суперкандэнсатараў адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Праект рэалізуе ТАА «Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё». Завод будаваўся з 2016 года, цяпер яго пачалі эксплуатаваць. У тэхналагічны цыкл ўключаны зборка, вытворчасць, тэставанне, тэхнічнае і гарантыйнае абслугоўванне суперкандэнсатараў, а таксама работы, звязаныя з іх устаноўкай на транспартны сродак. Сёння ў «Вялікім камяні» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця завода.

Вырабленыя на заводзе суперкандэнсатары будуць вызначацца скарочаным часам зарадкі і эканоміяй электраэнергіі. Зарадка зойме толькі 6 хвілін, а адлегласць, якую можна пераадолець на 1 зарадцы, можа быць большай за 30 кіламетраў.

Са снежня 2016 года ў Мінску ўжо ездзяць 20 электробусаў з выкарыстаннем суперкандэнсатараў, якія выпускаюцца ТАА «Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0