Жыхарка Баранавічаў 1944 года нараджэння раніцай 25 жніўня адправілася ў лес па ягады. Жанчына выйшла на станцыі Лясная і накіравалася ў бок Гуты, паведамілі Intex-press у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Дадому ў той дзень пенсіянерка так і не вярнулася. Сын, з якім яна пражывала, звярнуўся з заявай у міліцыю і па дапамогу да валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Жанчыну знайшлі, на жаль, яна загінула.

Пенсіянерку знайшлі прыкладна за пяць кіламетраў ад станцыі. Бачных слядоў гвалтоўнай смерці на целе не было. Хутчэй за ўсё, жанчыне стала кепска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0