2 верасня ў Ракаве, у 30 кіламетраў на захад ад Мінска, у трэці раз пройдзе фестываль культур «Ракаўскі фэст».

Ракаў — полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».

У праграме фестывалю: выступленні калектываў з Польшчы і Беларусі, прэзентацыя польскай, беларускай і яўрэйскай культур, выставы, кірмаш «Горад майстроў» і квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў і ў поўнай меры адчуць на сабе небяспеку і рамантызм іх жыцця. Каманда-пераможац квэсту атрымае ўзнагароду, а для гасцей фэсту Піт Паўлаў выканае некалькі сваіх песен. Кожны зможа паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі.

З 12 гадзін пачынаем фарміраваць групы жадаючых бліжэй пазнаёміцца з мястэчкам і адпраўляемся на экскурсіі па Ракаву. Упершыню ў межах фестывалю, на галоўнай плошчы будзе арганізаваны флэшмоб «Затанчым разам» і пройдзе фота-пленэр. Лепшыя фота-работы будуць вызначаны з дапамогай інтэрнэт галасавання,а іх аўтары атрымаюць спецыяльныя ўзнагароды.

Хэдлайнеры фестывалю — «Стары Ольса» (Беларусь) і «Kapela ze Wsi Warszawa» (Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0