Культура1212

Ружаны. Byelorussia

Ад жніўня гэтага году вядуцца рэстаўрацыйныя працы ў ружанскім палацы Сапегаў. Фотарэпартаж.

Ад жніўня гэтага году вядуцца рэстаўрацыйныя працы ў ружанскім палацы Сапегаў.

Ружанскі палац Сапегаў, закладзены ў пачатку XVII ст., прычакаў такі увагі з боку рэстаўратараў. Гэта, бадай, першыя рэстаўрацыйныя працы за гады незалежнасьці краіны. Яшчэ ў 2004 годзе Ружанскі палац у ліку 26 помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, быў уключаны ў абласную праграму разьвіцьця турыстычнай галіны. І ня дзіва. Палац у стылі позьняга барока з элемэнтамі клясыцызму, беларускі Вэрсаль, як яго яшчэ называюць, знаходзіцца на надзвычай папулярным маршруце Берасьце — Пружаны — Ружаны — Косава.

Найперш спэцыялісты «Берасьцерэстаўрацыі» плянуюць аднавіць галоўную браму і флігеляў, што да яе прымыкаюць. Тут мяркуецца стварыць музэй ды іншыя аб’екты турыстычнай інфраструктуры.

Палац Сапегаў моцна пацярпеў у гады І Сусьветнай вайны. Да нашых дзён датрывалі галоўны і ўсходні карпусы палацу, аркады, галоўная брама і бакавыя флігелі. У савецкія часы былі пачалі аднаўляць галоўную браму, але пасьля распаду СССР працы спыніліся. Тыя ўмацаваньні з чырвонай цэглы пачынаюць пакрысе разбурацца.

Ад жніўня гэтага году рэстаўрацыйныя працы ў ружанскім палацы аднавіліся. Як сьведчыць шыльда каля галоўнай брамы, праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Эўрасаюзу ў рамках праграмы добрасуседзтва. Адна дэталь на той шыльдзе пакідае непрыемнае ўражаньне: назва нашай краіны па-ангельску — Byelorussia — патыхае «саўком».

Тым часам, напрыканцы лета студэнты Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аляксандра Пушкіна правялі археалягічныя раскопкі каля ўсходняга флігелю. Паводле кіраўніцтва «Берасьцерэстаўрацыі», тэмпы і аб’ём рэстаўрацыйных працаў будуць залежыць ад фінансаваньня. Пакуль што яно, гледзячы па ўсім, досыць сьціплае. Прынамсі актыўнасьці, падобнай да працаў у Нясьвіжы, дакладна не назіраецца. Можа гэта й да лепшага.

Каментары12

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы16

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →