Фота ДАІ

Фота ДАІ

У Браслаўскім раёне ўвечары 29 жніўня сутыкнуліся аўтамабіль з матацыклам, матацыкліст трапіў у бальніцу, паведамляе ДАІ рэгіёну. Прычынай ДТЗ сталі куры, якія раптоўна выбеглі на дарогу.

48-гадовая кіроўца «Рэно Кліа» ехала па вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна. Раптам на дарогу выбеглі куры. Жанчына рэзка спынілася. Ззаду рухаўся матацыкл «Мінск-125». Але яго 49-гадовы вадзіцель не паспеў зрэагаваць на змяненне дарожнай сітуацыі і ўрэзаўся ў машыну.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці матацыкліста даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0