Іван Наскевіч. Фота sk.gov.by.

Іван Наскевіч. Фота sk.gov.by.

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у ходзе працоўнай паездкі ў Гомель пракаментаваў праверку па факце гібелі дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне пасля вакцынацыі:

«У сувязі з тым, што гэты выпадак выклікаў шырокі грамадскі рэзананс, розныя плёткі, я літаральна ўчора прыняў рашэнне аб далейшым правядзенні гэтай праверкі сіламі цэнтральнага апарата ведамства, упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы.

На гэты момант у нас няма канкрэтных фактаў пра тое, што істэрыя ў сродках масавай інфармацыі з'яўляецца вынікам канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцын, але і выключаць гэтую версію мы зараз не можам. Гэта будзе з'яўляцца прадметам праверкі, сапраўды такім жа, як і высвятленне прычын смерці дзіцяці, а таксама падстаў і ўмоў закупкі медыцынскага прэпарата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0