Гай Пікарда, з сайту catholic.by
15 лістапада (субота) а 19-й у менскім касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца закладка капсулы з прахам Гая Пікарда, вядомага даследчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі і беларусіста.

Святую Імшу будуць цэлебраваць Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з Апостальскім Візытатарам для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрытам Сяргеем Гаекам, паведамляе сайт catholic.bу.

* * *

Гай дэ Пікарда нарадзіўся ў 1931 г. у Лёндане ў сям'і брэтонца ды ангелькі ірляндзкага паходжаньня. А ягоная цётка была хрышчаная габрэйка зь Вільні.

Вучыўся ў Сарбоне ды Оксфардзе, дзе атрымаў юрыдычную адукацыю. Дваццаць гадоў адпрацаваў адвакатам у францускай амбасадзе ў Лёндане. А ў 1950-х сышоўся зь беларусамі, каб застацца зь імі на ўсё жыцьцё.

Гай дэ Пікарда выдаў «Беларускі царкоўны сьпеўнік Сьв. Літургіі» (1979—1991, кн. 1—2), «Беларускі духоўны сьпеўнік» (1989), напісаў кнігу «Царкоўная музыка на Беларусі 989 — 1995» (1995).

Быў сябрам і доўгагадовым сакратаром Англа-беларускага таварыства. Ад 1997 г. цягам колькіх гадоў у адзіночку рабіў англямоўны часопіс Byelorussian Chronicle: пісаў і зьбіраў для яго матэрыялы, дадаваў здымкі, афармляў і памнажаў асобнікі.

Зьяўляўся нязьменным чальцом журы фэстывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», быў узнагароджаны Ордэнам Францішка Скарыны.

Памёр 21 красавіка 2007 году ў Лёндане.

Калі сабраць разам усё, напісанае Гаем дэ Пікардам па гісторыі беларуска-ангельскіх сувязяў, то атрымаецца
ладны том, зьместу і якасьці якога можа пазайздросьціць прафэсійны гісторык.

Глядзі таксама:
У Лёндане памёр Гай дэ Пікарда

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру