Фота: УЗ.

Фота: УЗ.

Беларуская чыгунка абвясціла пра пачатак продажу квіткоў на цягнік чатырох сталіц Кіеў-Мінск-Вільня-Рыга.

Цягнік пачне хадзіць з 28 верасня.

Кошт праезду на 30 жніўня ад Мінска да Вільні ў купэйным вагоне складае 51,16 рубля, ад Мінска да Рыгі — 92,13 рубля.

Цікава, што даехаць новым цягніком з Кіева да Вільні будзе танней, чым да Мінска. Купэ Кіеў-Вільнюс каштуе 1640,62 грыўны (119,94 рубля), а Кіеў-Мінск — 1853,98 грыўны (135,54 рубля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0