Гэтую гісторыю ў чацвер на нарадзе па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі распавёў Аляксандр Лукашэнка.

«Намеснік начальніка ўпраўлення ваеннай контрвыведкі КДБ палкоўнік Арцем’еў прызначаны на пасаду 6 лютага 2008 года. Праз 6 месяцаў загадам начальніка ўпраўлення яму абвешчаная строгая вымова за невыкананне службовых абавязкаў. Але ўжо менш як праз месяц, загадам ад 2 верасня, вымова знятая, і ў атэстацыі робіцца выснова, што ён годны быць вылучаны на вышэйшую пасаду», — цытуе словы Лукашэнкі «Советская Белоруссия».

Аднак як паказала праверка, якую праводзіла Адміністрацыя прэзідэнта, «на самой справе «невыкананне службовых абавязкаў» выявілася ў тым, што палкоўнік Арцем’еў у працоўны час знаходзіўся ў будынку ўпраўлення ў стане наймацнейшага алкагольнага ап’янення, у выніку чаго зваліўся з лесвіцы і атрымаў ірваную рану твару».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру