Усяленскі патрыярх Варфаламей на сустрэчы ў Стамбуле паведаміў кіраўніку Рускай праваслаўнай царквы патрыярху Кірылу, што збіраецца даць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію.

Фота: Громадське.

Фота: Громадське.

Пра гэта паведамляе ў Facebook прэс-сакратар УПЦ КП архіепіскап Яўстрацій (Зара).

«Першыя весці з перамоў на Фанары: патрыярх Кірыл не дасягнуў усяго, дзеля чаго ехаў», — піша ён.

Па словах Яўстрація, пасля сустрэчы патрыярхаў да журналістаў выйшаў мітрапаліт Эмануіл і расказаў, што «мы паведамілі патрыярху (Кірылу) пра рашэнне па пераадоленні расколу ва Украіне і наданні аўтакефаліі, якое імплементуецца».

«Пазней чакаецца афіцыйны тэкст, таму пераказ можа быць не літаральным. Агулам вынік перамоў для Украіны дае падставы для стрыманага аптымізму. Аднак не варта забываць, што» д'ябал хаваецца ў дэталях», — адзначыў Зара.

Па словах прадстаўніка УПЦ КП, усе прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхата былі раздражнёнымі і напружанымі. Чакалася, што госці застануцца на абед, але яны адразу з'ехалі.

Кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл заявіў, што сустрэча з Усяленскім патрыярхам Варфаламеем не выклікала «выбуху ў свядомасці», паведамляе сайт Маскоўскага патрыярхата.

Па словах Кірыла, на сустрэчы былі абмеркаваны «ўсе праблемы, якія стаяць на парадку дня», аднак дэталі размовы Кірыл не раскрыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0