Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю «кіраўніка ДНР» Аляксандра Захарчанкі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Крамля.

«Подлае забойства Аляксандра Захарчанкі — гэта яшчэ адно сведчанне: тыя, хто абраў шлях тэрору, гвалту, запалохвання, не жадаюць шукаць мірнае, палітычнае рашэнне канфлікту, не хочуць весці рэальны дыялог з жыхарамі паўднёвага ўсходу, а робяць небяспечную стаўку на дэстабілізацыю сітуацыі, на тое, каб паставіць народ Данбаса на калені. Гэта ў іх не атрымаецца», — гаворыцца ў заяве Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0