Масавая крывавая бойка беларускіх і ўкраінскіх дальнабойшчыкаў адбылася ў Баку, паведамляе Media.Az.

На тэрыторыі мытнага тэрмінала пабіліся дальнабойшчыкі з Украіны і Беларусі. У ходзе бойкі адзін з грузаперавозчыкаў узброіўся нажом і раніў грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Балінту, 1990 года нараджэння, грамадзяніна Украіны Васа Міхайлава, 1990 года нараджэння, Рамана Матвіюка і ахоўніка тэрмінала грамадзяніна Азербайджана Эміля Аліярбекава.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі завадатая. Ім аказаўся грамадзянін Беларусі Валерый Астанюк, 1982 года нараджэння. Высветлілася, што падчас нападу мужчына быў п'яным. Прычына бойкі пакуль невядомая.

Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Астанюка затрымалі і перадалі следству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0