Агульны кошт вырабу скульптуры дэсантніка і памятнага знака ПДВ у Віцебску разам з будаўніча-мантажнымі работамі на аб'екце складзе 216 918 рублёў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У лютым быў абвешчаны тэндар на выраб, транспарціроўку і ўстаноўку памятнага знака воінам-дэсантнікам і скульптуры дэсантніка аўтарства Івана Казака. Пераможцам конкурсу стала УП «Скульптурны камбінат» ГА «Беларускі саюз мастакоў» з коштам 138 983 рублі 18 капеек.

Цяпер упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Віцебска аб'явіла тэндар на выкананне будаўніча-мантажных работ па гэтым аб'екце. Арыенціровачны кошт другой закупкі складае 77 935 рублёў.

Такім чынам, у суме ўсе работы будуць каштаваць Віцебску 216 918 рублёў.

Згодна з інфармацыяй тэндару, будаўніча-мантажныя працы на аб'екце пачнуцца 17 верасня і павінны скончыцца да 15 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0