Мінчук арганізаваў у гаражы наркалабараторыю, дзе вырошчваў каноплі, рыхтаваў і фасаваў атрыманы тавар, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«У супрацоўнікаў аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Мінска мелася аператыўная інфармацыя аб тым, што непрацуючы жыхар сталіцы датычны да збыту наркатычных сродкаў на ўсёй тэрыторыі горада, — распавяла афіцыйны прадстаўнік РУУС Ліліяна Жылянкова. Паводле яе словаў, 34-гадовы мужчына арганізаваў лабараторыю, дзе вырошчваў каноплі і рыхтаваў да продажу.

Аператыўнікі знайшлі ў гаражы ў мужчыны палімерны мяшок з зямлёй з кустом канопляў, тры лямпы напальвання, 7 вентылятараў, таймер часу і каля 790 г высушанай марыхуаны, 5 г гашышу, а таксама 4 маркі.

Распачатая крымінальная справа, мужчыну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў з канфіскацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0